3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Удзельнікаў марафону "75" сустрэлі ў Гродне
Удзельнікаў марафону "75" сустрэлі ў Гродне
Удзельнікі моладзевага марафону "75" працягваюць падарожнічаць па краіне. Сёння іх сустракалі ў Гродне. У цэнтральным парку ля помніка воінам вызваліцелям адбыўся ўрачысты мітынг: усклалі кветкі і разгарнулі палотнішча "Беларусь памятае", на якім сабраныя імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (нашых суайчыннікаў). Побач інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, працавала і перасовачная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі". Гродзенцы прынеслі партрэты сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі ў тыя гады, у імправізаваную лабараторыю, дзе збіраюць інфармацыю для рэспубліканскага альбома "Беларусь памятае. Родныя твары". Усяго ў кнізе памяці будзе 900 фатаграфій з усёй краіны.
Плануецца, што створаны альбом ужо 3 Ліпеня ў Мінску будзе перададзены на захоўванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.















