3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Вучні сталічнай школы № 61 ужо ідуць на папраўку
Мы працягваем сачыць за станам дзяцей, якіх напярэдадні шпіталізавалі з атручэннем у інфекцыйную бальніцу. Адно дзіця выпісана, яшчэ 17 хлопчыкаў і дзяўчынак пакуль застаюцца на лячэнні. Верагодна, сёння некаторыя з іх будуць выпісаны дамоў.
Усяго па медыцынскую дапамогу ўчора звярнуліся 174 вучні. Усіх дзяцей агледзелі медыкі. Спецыялісты працягваюць тэлефанаваць сем'ям, каб удакладніць стан кожнага дзіцяці. Дададзім, па факце атручэння ўзбуджана крымінальная справа.















