3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Упрыгажэнні з мінулага. Выстава савецкіх ёлачных цацак
Касманаўт, верацяно і чайнік. Якія цацкі можна было ўбачыць на святочнай ёлцы 80 гадоў таму - можна даведацца ў "Доме-музеі РСДРП". Там адкрылася выстава навагодніх рэтра-ўпрыгажэнняў. На стэлажах - больш як 700 цацак. Выпускаліся яны ў перыяд з 40-х па 80-я гады. Усе экспанаты з прыватнай калекцыі. Ёсць і рэдкія. Напрыклад, па тэхніцы Глінкі - цацкі вырабляліся толькі аднойчы ў гісторыі Савецкага Саюза, а ватныя ўпрыгажэнні з прылаўкаў магазінаў зніклі яшчэ 70 гадоў таму.
У музеі прапанаваны і яшчэ адзін сімвал свята - навагоднія паштоўкі, з якіх наведвальнікі могуць даведацца, што жадалі сябрам і блізкім паўстагоддзя таму. Упершыню на выставе з'явіліся карнавальныя маскі.















