3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Урокі бяспекі для пешаходаў прайшлі ў Мінску
"Твой ход, пешаход!" - прафілактычны праект пад такой назвай стартаваў 10 лютага ў беларускай сталіцы. У кожным раёне горада арганізаваны тэматычныя акцыі для дзяцей і дарослых. Так, у Маскоўскім раёне сталіцы буйны гандлёвы цэнтар стаў пляцоўкай бяспекі. Простыя правілы паводзін як вадзіцеляў, так і пешаходаў нагадвалі супрацоўнікі ДАІ і юныя інспектары. Можна было праверыць веды праз тэставыя заданні ў электронным фармаце ці прымераць акуляры, якія спецыяльна скажаюць бачнасць амаль да 2 праміле. Такім чынам можа ацаніць узровень контролю сіуацыі на дарозе чалавекам у нецвярозым стане.
Каля імправізаванага гарадка бяспекі прыпаркавалі спецтэхніку, каб кожны, хто жадае, змог адчуць сябе ў камандзе вартавых парадку на дарозе. Акрамя гэтага, падчас праекта пад асаблівым кантролем інспектараў трамвайныя прыпынкі, пешаходныя пераходы і аварыйна небяспечныя ўчасткі дарог.















