3.72 BYN
2.90 BYN
3.40 BYN
Урокі гісторыі: праект "Голас Хатыні"
Вайна вачамі дзяцей. Праект "Голас Хатыні " пачаўся ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. Старт далі падчас матывацыйнага творчага занятку. 75 студэнтаў сумесна створаць карціну, прысвечаную трагічным падзеям ваеннага часу, і ўжо 22 сакавіка (у Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі) прэзентуюць палатно. Колькасць удзельнікаў праекта сімвалічная. Менавіта 75 дзяцей сталі ахвярамі спаленай вёскі.
Далучыцца да ініцыятывы, адлюстраваць трагічныя падзеі Хатыні і паўдзельнічаць у тэматычнай выставе. Невялікая ілюстрацыя можа стаць часткай маштабнага праекта, які будзе экспанавацца ў атрыуме гандлёвага цэнтра "Сталіца" і на іншых пляцоўках Мінска.















