3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у Мінску вырасце да 30 %
Такую экатэндэнцыю наша сталіца падтрымлівае ўжо некалькі гадоў. Садзейнічаюць правільнай утылізацыі другаснай сыравіны не толькі сартавальныя лініі і перапрацоўчыя заводы - гарадскія службы ўладкоўваюць новыя пляцоўкі і ёмістасці для паасобнага збору. Толькі ў прыватным сектары, напрыклад, з'явілася амаль 13 тысяч кантэйнераў для пластыку, паперы і шкла. Яшчэ 15 тысяч - для збору цвёрдых камунальных адходаў.
Кансервацыю смеццеправодаў у сталіцы праводзяць на пастаяннай аснове. Гэта дазваляе не толькі знізіць аб'ёмы ўтылізацыі другасных матэрыяльных рэсурсаў, але і палепшыць санітарны стан дамоў.















