3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
"Усе едуць з падарункамі і святочным настроем" – Арцёменка пра акцыю "Ад усёй душы"
Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" далучылася ўся краіна.
У сацыяльны пансіянат "Васільеўскі" Гомельскага раёна з навагоднімі падарункамі і добрымі пажаданнямі прыехалі намеснік міністра працы і сацабароны Марына Арцёменка і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Гасцей сустрэлі святочным канцэртам, паказаўшы лепшыя нумары ў харэаграфіі, вакале, акцёрскім майстэрстве.
Марына Арцёменка, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі:
"Сёння і грамадскія аб'яднанні, і палітычныя партыі, і навучэнцы, моладзь, валанцёры - усе едуць у нашы ўстановы з падарункамі, канцэртамі, святочным настроем, бо Новы год - гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, і паверце, нашы людзі старэйшага пакалення чакаюць яго не менш, чым дзеці, і мы гэта бачым, калі прыязджаем у такія ўстановы".
Асаблівая ўвага ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, доўгажыхарам, самотным пажылым і ветэранам працы.















