3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Уступная кампанія - 2026: у Беларусі пачалася рэгістрацыя на ЦТ
У Беларусі стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Заяву для ўдзелу ў іспыце абітурыент можа падаць, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ, альбо асабіста - у адным з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу. Таксама гэта могуць зрабіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх.
Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае 4,5 рубля. Аплаціць можна ў АРІП. Пасля аплаты абітурыент не пазней за 22 красавіка павінен асабіста забраць пропуск на кожны прадмет, прад'явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу.
Асноўныя даты іспытаў сёлета - 26 і 29 мая, а таксама 2 і 5 чэрвеня.
Таксама 9 красавіка Мінадукацыі адкрыла гарачую лінію па пытаннях арганізацыі ўступнай кампаніі. Яна будзе працаваць да 14 жніўня.
Тэлефанаванні прымаюцца па нумары +375 (17) 222 43 12.















