3.75 BYN
2.89 BYN
3.35 BYN
Усё для жыцця да канца 2026 года: у Калодзішчах стартуе маштабнае будаўніцтва новага жылога раёна
Жыллё для маладых спецыялістаў, падтрымка шматдзетных сямей, сацыяльны камфорт і экаінфраструктура - прыярытэт горадабудаўніцтва Мінска на гэты год. Перспектыўныя планы праектна замацоўваюць для мікрараёна "Зялёны Бор".
Сёлета на тэрыторыі былога палігона ў Калодзішчах пачнецца маштабнае будаўніцтва. Для засваення - амаль дзве з паловай тысячы гектараў! А гэта больш як 4 мільёны квадратных метраў жылля з неабходнай інфраструктурай - ад гандлёвых аб'ектаў да ўстаноў адукацыі і аховы здароўя. Праектуецца і інжынерна-транспартная лагістыка.
Будучыню гарадоў-спадарожнікаў сталіцы вызначылі да 2035 года. У дзяржпраграму ўключаны прамысловыя Дзяржынск і Фаніпаль, турысцка-рэкрэацыйныя Заслаўе і Лагойск, аграпрамысловыя Рудзенск і Смалявічы. Апошні развіваецца найбольш актыўна. Жыллё будуецца ў паўночна-заходнім мікрараёне горада-спадарожніка.















