Даведаліся, якія навацыі чакаюць беларусаў летам
Традыцыйна лета прыносіць беларусам шэраг навацый. Адна з самых галоўных уступіць у сілу праз месяц. З 1 ліпеня многія выплаты можна будзе атрымаць толькі праз банкі - пенсіі, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы або пенсіянерам старэйшым за 80 гадоў. Гэта датычыцца тых, хто жыве ў Мінску, абласных гарадах і раённых цэнтрах. Каб працягваць атрымліваць пенсіі або дапамогі, трэба да 10 чэрвеня адкрыць базавы рахунак у адным з васьмі банкаў. Іх спіс можна знайсці на сайце Мінпрацы.
Міністэрства па падатках і зборах нагадвае. Паколькі сёлета 1 чэрвеня прыпала на суботу, выплаціць падаходны падатак трэба да 3 чэрвеня. Зрабіць гэта можна ў банку, на пошце, праз АРІП або ў "Асабістым кабінеце" на сайце міністэрства.







