3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
У 2024 годзе ў Мінску адрамантуюць паўсотні спартыўных пляцовак
Паўсотні спартыўных пляцовак адрамантуюць сёлета ў сталіцы. Яшчэ 9 аб'ектаў чакае маштабная мадэрнізацыя. Прыкметна зменяцца фізкультлакацыі на вуліцах Ангарскай, Якубава і Чачота, а таксама Казінца, Пуліхава і Натуралістаў. Там цалкам заменяць пакрыццё, з'явіцца новае абсталяванне. Усяго ў Мінску амаль 4 тыс. спартыўных канструкцый, а ў парках і дварах - каля 330 пляцовак. Маніторынг іх стану вядзецца рэгулярна. Пасля агляду распрацоўваюць план па частковым альбо поўным абнаўленні.
У рамках месяца па добраўпарадкаванні і азеляненні горада запланаваны таксама рамонт і афарбоўка малых архітэктурных формаў. Генеральная ўборка пасля зімы пройдзе ва ўсіх дварах, месцах агульнага карыстання і тэхнічных памяшканнях.















