3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусь на Еўрапейскія гульні ўжо прыбылі звыш 4 тысяч гасцей
Чым бліжэй старт грандыёзнага першынства ў Мінску, тым больш паважныя спортдэлегацыі сустракаюцца ў Нацыянальным аэрапорце. У галоўнай паветранай гавані краіны сёння ўжо прызямліліся самалёты з Грузіі, Украіны, Расіі, Літвы і Латвіі. Усяго, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у Беларусь на II Еўрапейскія гульні ўжо прыбылі звыш 4 тысяч гасцей. У Нацыянальным аэрапорце Мінск другі дзень дзяжурыць наша здымачная група. На сувязь са студыяй выходзіць Анастасія Бенедысюк (прамое ўключэнне).















