3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
У Беларусі будуць будаваць не менш як 4 млн кв. метраў жылля за год
Не менш як 4 мільёны квадратных метраў жылля штогод. Такія планы ў Мінбудархітэктуры на найбліжэйшыя 5 гадоў. Пры гэтым 1 мільён 100 - з дзяржпадтрымкай. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў Кіраўнік ведамства Руслан Пархамовіч. Асаблівая ўвага - патанненню квадратнага метра для тых, хто мае патрэбу, за кошт імпартазамяшчэння будаўнічых матэрыялаў, павелічэнню ўводу шматпавярховак на электрычнасці, развіццю інфраструктуры гарадоў-спадарожнікаў і будаўніцтву арэнднага жылля.
Забяспечанасць жыллём у 2025 годзе будзе не менш як 28 з паловай квадратных метраў на чалавека.















