3.73 BYN
2.87 BYN
3.38 BYN
У Беларусі з-за падзення дрэў і элементаў дахаў 4 чалавекі загінулі, 5 пацярпелі
4 чалавекі загінулі, 5 пацярпелі за суткі ў Беларусі з-за падзення дрэў і элементаў дахаў.
У Магілёўскім раёне ахвярай непагадзі стала 5-гадовая дзяўчынка. Дзіця з мамай і цёткай накіроўвалася на электрычку. У дарозеіх заспела непагадзь, і людзі апынуліся пад зламаным дрэвам. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні медыкаў, дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі.
Аператыўная група разбіраецца і ў акалічнасцях трагедыі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры ў Рэчыцкім раёне. Там у нядзелю на канцэртнай пляцоўцы праходзіла забаўнае мерапрыемства. Калі пачалася бура, дзеці кінуліся ў жылыя карпусы. Пры падзенні дрэў і абламаных галін 13-гадовы хлопчык атрымаў смяротныя траўмы. Шэсць дзяцей пацярпелі. Трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане ў бальніцы. Астатнім аказана дапамога на месцы.
Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць энергетыкі і камунальшчыкі. Ад ветру электразабеспячэнне парушалася ў 3 тыс. населеных пунктаў. Навальнічны фронт з ліўнямі і магутным ветрам прывёў да падзення вялікай колькасці дрэў. У суботу, 13 ліпеня, удар стыхіі прыпаў на Мінскі і Гродзенскі рэгіёны, а ў нядзелю ад непагадзі пацярпелі 268 населеных пунктаў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Зафіксаваны 819 выпадкаў падзення дрэў. З-за гэтага пашкоджаны 55 аўтамабіляў.
Спякота да 34 градусаў, дажджы, навальніцы і вецер да 18 метраў за секунду ў прагнозах сіноптыкаў і на панядзелак, 15 ліпеня.















