3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Беларусі пачалася разведка новых залежаў нафты
За крок ад адкрыцця! Беларускія нафтавікі ў першыню прыступілі да маштабных геолагаразведачных прац у паўднёвай частцы Прыпяцкага прагібу. Згодна зацэнкамі, тут могуць знаходзіцца новыя залежы чорнага золата. Запасы перспектыўных аб'ектаў могуць скласці больш як 14 мільёнаў тон вуглевадародаў. Прытокі пластавых флюідаў, якія былі атрыманы пры выпрабаваннях, сведчаць аб добрых калектарскіх уласцівасцях парод. Вызначаны тры найбольш перспектыўныя ўчасткі для правядзення сейсмаразведкі.
Падрыхтавана цэлая праграма палявых сейсмаразведачных прац у сучаснай тэхналогіі 3D. Яна разлічана на найбліжэйшыя 5 гадоў. За гэты час даследаванні правядуць на тэрыторыі тры тысячы квадратных кіламетраў.















