3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі пачаліся летнія канікулы
Больш за сорак тысяч маленькіх мінчан адправяцца ў летнія аздараўленчыя цэнтры. У раскладзе школьнікаў - спартыўныя турніры, ІТ-заняткі і танцавальныя майстар-класы. Тэматычныя праграмы падрыхтавалі і ў школьных лагерах, сёння яны прынялі першых гасцей. Якія новыя займальныя напрамкі выбіраюць вучні – матэрыял Аляксандры Кавеліч.
Адправіцца ў мінулае і апынуцца ў сярэдневяковым замку. Першы дзень у летнім лагеры для гэтай каманды ператварыўся ў гістарычнае падарожжа. Першакласнікі знаёмяцца з бытам рыцараў і нават становяцца ўдзельнікамі старадаўняга балю. На паркеце – турэцкі бранль.
І так на працягу некалькіх тыдняў. У сталічным Палацы дзяцей і моладзі ўжо сёння сярод гасцей звыш трохсот вучняў. Змайстраваць падарунак сваімі рукамі ці пачаставаць мясцовую ўлюбёнку – марскую свінку Полі. У раскладзе школьнікаў самыя розныя заняткі. У тым ліку профільныя.
А тут на канікулах падхопліваюць смарт-хвалю. Асновы праграмавання ці 3D-мадэлявання вывучаюць амаль з нуля. Але ўжо хутка школьнікі самастойна ствараюць уласныя праекты ў сферы ІТ.
Такую лічбавую праграму ладзяць ужо трэці год запар. Ажыўляць робатаў нароўні з юнакамі вучыцца і сямікласніца Юля Нямцэвіч. Дзяўчына загадзя рыхтуецца да будучай прафесіі.
Адпачынак у ІТ-фармаце будуць ладзіць і ў загарадных аздараўленчых цэнтрах Мінскай вобласці. Сёлета там адпачнуць звыш 40 000 школьнікаў. Профільныя атрады аб'яднаюць таксама аматараў спорту, экалогіі ці замежных моў. Дарэчы, першая змена ўжо пачалася.















