3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, 22 красавіка чакаецца мокры снег і 90-працэнтная вільготнасць
У Беларусі 21 красавіка аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за дажджу і моцнага ветру. Па ўсходзе краіны чакаюцца ліўні і ўзмацненне ветру парывамі да 18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ад плюс 7 да 13 градусаў. А 22 красавіка па краіне мокры снег і 90-працэнтная вільготнасць. Увесь будучы тыдзень будзе дажджліва і халодна. Да выхадных крыху пацяплее, але па-ранейшаму будуць ісці дажджы.