3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
У Беларусі чакаюць самалёт з гуманітарным грузам з Кітая
У Беларусі можна прышчапіцца кітайскай вакцынай. Літаральна праз паўгадзіны чакаецца прыбыццё самалёта Іл-76 50-й змяшанай авіябазы з гуманітарным грузам з КНР. Гэта 300 тысяч доз прэпарата супраць COVID-19 вытворчасці карпарацыі "Сінафарм". Разам з ім Пекін перадаў шпрыцы. Варта адзначыць, што вакцына ўжо даказала сваю дзейснасць: СААЗ класіфікавала яе як бяспечную і эфектыўную. Сумесная барацьба з пандэміяй стала паказальным момантам супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. У пачатку эпідэміі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць гуманітарны груз у КНР, а вясной і летам мінулага года Кітай дапамагаў нашай краіне медыкаментамі.