3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
У Беларусі ўшанавалі памяць ліквідатараў аварыі на ЧАЭС
Даніну памяці ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС сёння аддаюць па ўсёй краіне. У Віцебску ў Свята-Успенскім кафедральным саборы адбыўся мітынг-рэквіем. У ліквідацыі наступстваў выбуху актыўна выявілі сябе шматлікія жыхары паўночнага рэгіёна - пажарныя, медыкі, міліцыянеры і работнікі грамадскага харчавання. У памяць аб ахвярах адной з самых страшных тэхнагенных катастроф запалілі свечкі і прагучала малітва.
Урачыстая цырымонія прайшла і ў сталічным парку Дружбы народаў. Да мемарыяла ахвярам Чарнобыля ўсклалі кветкі ліквідатары, жыхары пацярпелых рэгіёнаў, а таксама школьнікі, моладзь і прадстаўнікі ўлады.
Сёння сваіх гераічных калег успамінаюць і работнікі МНС. Цырымонія ўскладання кветак да мемарыяльнай дошкі Васілю Ігнаценку прайшла ў сталіцы на вуліцы яго імя. Як адзначыў міністр Вадзім Сіняўскі, наша краіна правяла беспрэцэдэнтную працу па адраджэнні тэрыторый - гэта і ліквідацыя наступстваў, і сацыяльная падтрымка людзей, і рэабілітацыя пацярпелых.