3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У Беларусі атрымліваюць адукацыю каля 1,5 тыс. студэнтаў з Афрыкі
Супрацоўніцтва Беларусі з Зімбабвэ стане яшчэ больш цесным. Паміж дзяржавамі падпісаны мемарандум аб паразуменні па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі. Высокая якасць навучання, гасціннасць і спакой - за гэта замежныя студэнты любяць Беларусь і выбіраюць яе для вучобы. Выпускнікі ВНУ сваімі ведамі паказваюць, што беларуская адукацыя адпавядае заяўленаму ўзроўню. Вучацца ў нас у тым ліку і студэнты з Афрыкі. Гэта паўтары тысячы грамадзян з трыццаці краін гарачага кантынента. І пакуль толькі 11 грамадзян Зімбабвэ. Падпісаныя мемарандум і пагадненні паміж вядучымі ўніверсітэтамі дзяржаў, як плануецца, дадуць зялёнае святло для ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні беларускай адукацыі.