3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
У Беларусі павышаюцца грашовыя нормы выдаткаў на дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот
Адпаведнае рашэнне Савета Міністраў замацавалі пастановай. На 20 % вырасце грашовае кампенсаванне выдаткаў на харчаванне за дзень для дзяцей-сірот, якія навучаюцца на дзённай форме прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. На 10 % - на забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром, куплю навучальных прылад, прадметаў асабістай гігіены і асабістыя выдаткі. На 5 % - грашовыя выплаты па пакрыцці выдаткаў, звязаных з утрыманнем дзяцей-сірот: сюды ўваходзіць плата за карыстанне кватэрным тэлефонам і бытавымі паслугамі.















