У Беларусі з 1 студзеня 2023 года новы памер мінімальнай месячнай зарплаты
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі з наступнага года - новы памер мінімальнай месячнай зарплаты. Так, з 1-га студзеня яна будзе 554 рублі. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях. У параўнанні з пачаткам гэтага года прыбаўка больш за 20 %. Мінулы раз мінімалку пераглядалі ў кастрычніку, усталявалі на ўзроўні 483 рублёў.







