3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
У Беларусі стартуе прыём дакументаў у ВНУ: колькасць бюджэтных месцаў вырасла больш чым на 3 тыс.
Уступная кампанія ў Беларусі на фінішнай прамой. Сёння пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ.
Падача на большасць спецыяльнасцяў пройдзе да 17 ліпеня, размоава ідзе пра месцы на бюджэтнай форме навучання. Затым з 18 па 25 ліпеня адбудуцца ўнутраныя іспыты. Што да прыёму дакументаў ад абітурыентаў на платную форму, то ён прадоўжыцца да 1 жніўня. Пры гэтым для спецыяльнасцяў сілавога блока і спецыяльнасцяў сельскагаспадарчай скіраванасці перыяды падачы дакументаў і здачы экзаменаў могуць крыху адрознівацца. Напрыклад, выпускнікі педагагічных, спартыўна-педагагічных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка падаюць дакументы на бюджэт па 14 ліпеня. Дарэчы, у абітурыентаў ёсць магчымасць адсочваць прыём дакументаў анлайн. Нагадаем, падача дакументаў у розныя ВНУ і па розных конкурсах выключана.
Дарэчы, колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ сёлета вырасла больш чым на 3 тыс. Гэта датычыцца педагагічных, медыцынскіх, інжынерных спецыяльнасцяў. Усяго ўстановы вышэйшай адукацыі краіны прымуць амаль 51 тыс. абітурыентаў.















