У Беларусі ЦТ па чатырох прадметах плануюць здаваць больш як 28,6 тыс. абітурыентаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі да завяршэння падыходзіць асноўны этап уступнай кампаніі. Сёння цэнтралізаванае тэсціраванне па адным з чатырох прадметаў на выбар. Выпрабаванне будзе праходзіць на базе 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.
Усяго на ЦТ па чатырох прадметах зарэгістравалася больш як 28 600 чалавек. Самым папулярным апынулася фізіка, яе здаюць больш як 12 з паловай тысяч абітурыентаў, потым ідзе гісторыя Беларусі - 6 400 чалавек. Таксама сёння правераць свае веды па хіміі і грамадазнаўстве больш як 9 тысяч выпускнікоў.
Нагадаем, рэгістрацыя ўдзельнікаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні пройдзе з 10 па 14 чэрвеня. Выдача сертыфікатаў пачнецца з 1 ліпеня.







