3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
У Беларусі ўсё гатова для пераходу на біяметрычныя дакументы
Звыш 800 тысяч беларусаў атрымаюць ID-карты сёлета. Гэта невялікая пластыкавая картка, на якую будзе нанесеная фатаграфія і асноўныя асабістыя даныя ўладальніка. Уся астатняя інфармацыя будзе прывязаная да дакумента анлайн. Прачытаць яе можна будзе з дапамогай спецыяльнага тэрмінала. Людзі, што атрымаюць ID-карту, аўтаматычна набываюць электронны лічбавы подпіс з 10-гадовым тэрмінам прыдатнасці і асабісты электронны кабінет.
Адмовіцца ад іх нельга. З моманту стварэння (або нараджэння чалавека) кабінет мае статус неактыўны, пакуль чалавек яго не актывізуе з ID-карты. Там будзе знаходзіцца ўся інфармацыя з гісторыяй выкарыстання гэтага кабінета.
Павел Хрышчановіч, намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: "Мы мяркуем, што чэргаў ніякіх не будзе. Першае, што мы зрабілі, каб чэргаў не было. Цяпер дзеючы пашпарт будзе з'яўляцца сапраўдным да тэрміну яго заканчэння. Пасля ўкаранення біяметрычных дакументаў не трэба кідацца і бегчы атрымліваць. У гэтым няма неабходнасці.
Дзеючы пашпарт і ID-карты будуць дзейнічаць нароўні, таму мы наплыву не чакаем і не думаем, што ён адбудзецца".
Яшчэ адзін дакумент, які сёлета змогуць атрымаць беларусы, - біяметрычны пашпарт. У краіне ўсё гатова для пераходу на яго.
Дакумент спатрэбіцца для выезду за мяжу. Як заявілі ў МУС, за год будуць выдаваць ад 300 да 500 новых замежных паспартоў.















