У Беларусі забаранілі продаж трох расійскіх шклоамывальнікаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Тры віды шклоамывальніка расійскай вытворчасці забараніў дзяржстандарт прадаваць у Беларусі. У адным выпадку перавышэнне метылавага спірту было ў 300 разоў. Метанол з'яўляецца для чалавека моцным атрутным рэчывам. У другім выпадку тэмпература крышталізацыі вадкасці склала ўсяго 11 градусаў замест заяўленых 35. А некаторыя вытворцы, як высветлілася, не даліваюць амаль па літры шклоамывальніка.
Ці замярзае незамярзайка і чым шкодная кантрафактная прадукцыя? (відэа)







