3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У бальніцы застаюцца 6 вучняў пасля надзвычайанага здарэння ў сталічнай школе
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй, якая адбылася ў пятніцу ў сталічнай школе № 61. На гэты момант у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы застаюцца 6 дзяцей. Новыя навучэнцы не паступалі. 5 школьнікаў назіраюцца амбулаторна. Крыніцу магчымага заражэння ўстанаўліваюць урачы Мінскага гарадскога цэнтра гігіены. Таксама створана спецыяльная камісія, якая высвятляе прычыны таго, што адбылося. Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 174 вучні. Па факце атручвання ўзбуджана крымінальная справа.















