3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Палацы дзяцей і моладзі - гарадскі конкурс "ТэхнаСтарт"
У школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы. Традыцыйна сталіца падрыхтавала марафон мерапрыемстваў на любы густ. Палац дзяцей і моладзі запрашае на спаборніцтвы юных тэхнікаў і праграмістаў. Таксама школьнікаў чакаюць шоу-праграмы, марафоны і конкурсы. Сёння юныя тэхнікі сталіцы сабраліся, каб прадэманстраваць свае вынаходкі на гарадскім тыдні "ТэхнаСтарт". У рамках конкурсу пройдзе і чэмпіянат горада па кіданні планёраў, і турнір па більярдным спорце.
На базе Палаца дзяцей і моладзі на гэтым тыдні пройдзе таксама конкурс на распрацоўку лепшых камп'ютарных гульняў. Пераможцы гарадскога спаборніцтва праз некалькі тыдняў прадэманструюць свае работы на рэспубліканскім этапе.















