3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У гэтыя хвіліны ў сталічным Доме афіцэраў праходзіць развітанне з першым прэм'ер-міністрам Беларусі Вячаславам Кебічам
Жалобнае мерапрыемства пачалося а 11-й і, меркавана, завершыцца праз гадзіну. Праводзіць у апошні шлях вядомага палітыка прыходзяць калегі, сябры, родныя, блізкія і тыя, хто проста быў знаёмы з ім. У знак смутку людзі нясуць кветкі. Быў ускладзены вянок і ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, Вячаслаў Кебіч памёр у сераду на 85-м годзе жыцця. Ён пачынаў сваю кар'еру інжынерам Мінскага завода аўтаматычных ліній. Пасля ў яго біяграфіі была пасада дырэктара вытворчасці, партыйная праца. Вячаслаў Кебіч - першы старшыня Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Узначальваў урад з 1991 па 1994 год - у няпросты час пабудовы суверэннай дзяржавы. Менавіта ён быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пад Белавежскімі пагадненнямі аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія паклалі канец існаванню СССР.
Пасля развітання з Вячаславам Кебічам жалобная працэсія накіруецца на Усходнія могілкі Мінска, дзе і будзе пахаваны палітык.















