У фармаце дыялогавай пляцоўкі прайшла сустрэча Н. Качанавай з выкладчыкамі і курсантамі Акадэміі МУС
Савет Рэспублікі цесна ўзаемадзейнічае з Акадэміяй МУС. Спецыялісты навучальнай установы працуюць экспертамі пры прававой ацэнцы заканадаўчых актаў. Гэта сёння заявіла Наталля Качанава падчас наведвання міліцэйскай ВНУ. Сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з выкладчыкамі і курсантамі акадэміі прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі. Гаварылі пра многае, у тым ліку наконт сітуацыі з каранавірусам і наконт важнасці вакцынацыі. Адна з ключавых тэм - і роля настаўніка.
Іх служба накіравана на захаванне міру і спакою
Для старшыні Савета Рэспублікі таксама правялі экскурсію па Акадэміі МУС, азнаёмілі з вучэбным працэсам, паказалі сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, у прыватнасці, шматфункцыянальны мультымедыйны цэнтр. Наталля Качанава выказала падзяку супрацоўнікам за адданасць краіне і народу і адзначыла, што іх служба накіравана на захаванне міру і спакою. І мінулы год паказаў, што яны - сапраўдныя патрыёты.







