3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У Гомелі пабудуюць новы корпус бальніцы хуткай дапамогі
Сістэма аховы здароўя Беларусі працягвае актыўна развівацца. У тым ліку і інфраструктура. Вялікая будоўля разгарнулася на тэрыторыі Гомельскай бальніцы хуткай дапамогі. Там з'явіцца новы корпус. Для гэтага зараз ідзе знос некалькіх старых будынкаў, а таксама трох дамоў прыватнага сектара. Іх уладальнікі ўжо атрымалі ордэры на новае жыллё. Дарэчы, Гомельская бальніца - унікальная ўстанова. Гісторыя пачалася яшчэ ў 1903 годзе з адкрыцця земскай бальніцы, будынак якой захаваўся да нашых дзён. З часам клінічны комплекс патрабаваў абнаўлення, прырастаў новымі карпусамі. У 1970-м узвялі яшчэ адзін будынак, а праз паўстагоддзя і яго плошчы стала не хапаць. Па рашэнні аблвыканкама, на працягу двух гадоў узвядуць яшчэ адзін сучасны корпус.
У 4-павярховым будынку таксама размесцяць аперацыйны блок. Самае сучаснае абсталяванне закупяць за сродкі Міністэрства аховы здароўя.















