У Гомелі запалілі галоўную гарадскую ёлку
Аўтар:Рэдакцыя news.by
32 метры навагодняй прыгажосці. На цэнтральнай плошчы Гомеля запалілі галоўную ёлку. На металічнай канструкцыі - святлодыёдная сетка, якая стварае эфект вялікага экрана. Запраграмаваная яна на некалькі дзясяткаў рэжымаў, гэта робіць малюнкі яркімі і максімальна дынамічнымі. Паглядзець на навагодняй прыгажуню прыйшлі сотні гамяльчан. Акрамя яе на плошчы Леніна шмат святочнай ілюмінацыі і інтэрактыўных пляцовак.
Святочная ілюмінацыя на галоўнай плошчы Гомеля радаваць будзе гараджан да 14 студзеня.







