3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
В. Каранкевіч: Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС - 85 %, яго фізічны пуск плануецца восенню
Гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч падчас моладзевага атамнага форуму.
Зараз на першым блоку тэсціруюць абсталяванне на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Гэта завяршальны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. Зойме ён 15 сутак.
На атамнай станцыі ўжо выраблена каля 2,3 мільярда кілават-гадзін, што супастаўна з гадавым спажываннем насельніцтва дзвюх абласцей. Міністр дадаў, што да канца пяцігодкі плануюць выйсці на 44 мільярды кілават-гадзін электраспажывання ў цэлым па краіне.
У Мінску адбыўся моладзевы форум ProAtom. Сярод задач мерапрыемства прыцягненне кадраў для атамнай энергетыкі, узаемадзеянне ВНУ з БелАЭС і працаўладкаванне выпускнікоў профільных спецыяльнасцей.