3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У Кобрынскім раёне вучні аграрных класаў могуць папрацаваць у сельгаспрадпрыемстве і без іспытаў паступіць у ВНУ
Беларусь захоўвае стратэгію і прафадукацыю моладзі. Асабліва гэта актуальна для сельскай гаспадаркі. Апошнія гады даказалі важнасць харчовай бяспекі. А гэта тэхналогіі, вопыт і веды.
У адной школе Кобрынскага раёна выкладаюць асновы сельскай гаспадаркі. У аграрных класах вучням даюць магчымасць бліжэй азнаёміцца з будучай прафесіяй. Праводзяць і экскурсіі на малочна-таварныя комплексы, а на канікулах школьнікі нават могуць папрацаваць у сельгасарганізацыі. Каб прывабіць больш маладых кадраў, прадпрыемствы гатовыя аплаціць студэнтам вучобу ў аграрных ВНУ. Акрамя гэтага, у такіх абітурыентаў ёсць ільготы пры паступленні.
За незвычайным навучальным працэсам назірала Марыя Тройніч (відэа).