3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
У Капылі прайшоў традыцыйны экстрэмальны забег Kopyl-Race
10 кіламетраў цяжкай дыстанцыі з гразевымі і воднымі перашкодамі, заваяваннем замкавай гары і двухкіламетровай раллі. У Капылі прайшоў традыцыйны экстрэмальны забег Kopyl-Race. Прычым удзельнікам прыходзілася не проста бегаць, а пераносіць цяжары, пераадольваць шчыты і кантаваць шыны. Спаборніцтва прыцягнула ўвагу больш як сотні аматараў бегу з розных гарадоў нашай краіны. Прычым тыя, хто пакуль да канца не ўпэўнены ў сваіх сілах, мог паспрабаваць пераадолець для пачатку паўтаракіламетровую дыстанцыю. Асобныя забегі арганізатары ўстроілі для дзяцей, а таксама цэлых сямей.
Дарэчы, многія ўдзельнікі Kopyl-Race прызналіся - сёння для іх была толькі размінка. Заўтра старт паўмарафона ў Мінску.















