3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У Мінск прыбыла першая партыя новых бронетранспарцёраў з Расіі
У Мінск прыбыла першая партыя бронетэхнікі з батальённага комплексу расійскай вытворчасці. Асноўная частка новых бранемашын сыдзе на ўзбраенне 120-й асобнай механізаванай брыгады. Некалькі адзінак тэхнікі атрымаюць 72 Аб'яднаны навучальны цэнтр і Ваенная акадэмія Беларусі. На прыбыўшую партыю БТР-аў усталяваны рацыі і прыцэлы беларускай вытворчасці. Сёння пераўзбраенне ў войсках праходзіць у планавым парадку - так, гусенічную тэхніку замяняе колавая. Акрамя БТР-аў у Беларусь прыбылі і дзве браніраваныя рамонтна-эвакуацыйныя машыны.
БТР-82А - найноўшы расійскі ўзор колавай браняванай тэхнікі. Ва Узброеных Сілах суседняй краіны ён з'явіўся з 2013 года, змяніўшы савецкі БТР-80. Бранемашыны новай мадэлі ўжо знайшлі сваё прымяненне ў арміях Азербайджана і Казахстана. У Беларусі ж другая партыя тэхнікі чакаецца ў лістападзе.















