У Мінску на міні-кірмашы прапанавалі больш за сотню вакансій
Знайсці працу ці магчымасць для перанавучання. Больш за сотню вакансій прапанавали на міні-кірмашы, што прайшоў 31 студзеня ў Мінску. Сем арганізацый сталіцы шукалі новых спецыялістаў - кандытараў, бухгалтараў, эканамістаў, інжынераў і вадзіцеляў. З суіскалькамі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў таксама правялі папярэднія сумоўі.
Міні-кірмашы вакансій у Адзіным цэнтры занятасці праходзяць кожны аўторак з 10 да 12 гадзін. Суіскальніку пры сабе неабходна мець пашпарт, працоўную кніжку і дакумент аб адукацыі. На сёння найбольш запатрабаваныя ў сталіцы рабочыя вакансіі будаўнічага профілю, сферы гандлю, грамадскага харчавання і прамысловасці. Азнаёміцца з прапановамі на рынку працы можна і падчас электронных кірмашоў вакансій. Найбліжэйшы пройдзе ў чацвер, 2 лютага, на афіцыйным сайце ведамства.







