У Мінску пачалася падрыхтоўка да Новага года і Раства - чым здзівіць горад гэтым разам?
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску пачалася падрыхтоўка да Новага года і Раства. Усімі фарбамі горад заззяе ў сярэдзіне снежня. Усталююць больш за сотню светлавых канструкцый ва ўсіх раёнах, упрыгожаць і падсвецяць і навагоднія дрэвы (ужо ідзе мантаж). За тым, як свята ахутвае горад, на працягу тыдня назіралі нашы карэспандэнты. Падчас работы над матэрыялам заспелі ўсе перыпетыі надвор'я. Калі ў пачатку тыдня зелянела трава, то зараз за акном кружыць снег, што, вядома, толькі дадае навагодняга настрою.
Расказвае Алена Вітко.







