3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Мінску адзначылі рэпарцёраў, якія пішуць пра гісторыю і развіццё ДТСААФ. Тры ўзнагароды ў Белтэлерадыёкампаніі
Сёння ў Мінску адзначылі рэпарцёраў, якія пішуць пра патрыятычнае выхаванне, гісторыю і развіццё ДТСААФ. Адразу тры ўзнагароды дасталіся Белтэлерадыёкампаніі: за серыю рэпартажаў у намінацыі "Тэлевізійны погляд" сярод пераможцаў "Беларусь 1" , за цыкл радыёперадач - радыёстанцыя "Сталіца". А наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк адзначана ў асабістым творчым конкурсе.
ДТСААФ сёння рыхтуе грамадзян да ваеннай службы і спецыялістаў для Узброеных сіл. На базе аэраклубаў практыку праходзяць курсанты авіяцыйных факультэтаў. Ёсць свае класы радыётэлеграфістаў. Штогод арганізацыі ДТСААФ таксама рыхтуюць каля 50 тысяч спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, у тым ліку 40 % усіх вадзіцеляў краіны.















