3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскай акцыі "Беларусь адзіная"
Больш за 20 гадзін, а калі ўзяць у разлік яшчэ і кулуарныя зносіны, то суткі. Столькі доўжыліся жывыя зносіны экспертаў і рэгіянальнай палітычнай эліты. Рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная" прайшла ва ўсіх абласцях краіны. Сёння яе вынікі падвялі ў Мінску.
Галасы рэгіёнаў
Палітычная турбулентнасць, эканамічная нестабільнасць, барацьба з пандэміяй, процідзеянне санкцыям. Беларусаў цікавілі як глабальны і сусветны парадак у цэлым, так і лакальныя пытанні: а якім будзе маё заўтра? Зарплаты, пенсіі, роля сям'і ў выхаванні патрыёта, дэмаграфічнае становішча.
Рэгіянальны форум "Беларусь адзiная"
Палітолагі і эканамісты, якія выязджалі на месцы, скааперуюць усе ініцыятывы, каб накіраваць прапановы ў выканкамы, а таксама міністэрствы і ведамствы. У цэлым, як адзначылі сёння на прэс-канферэнцыі, падобная практыка жывых зносін будзе працягнутая.















