3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Мінску працягваецца вакцынацыя пажылых грамадзян ад COVID-19
Быць здаровым і ў "золатым узросце". Новы прышчэпачны кабінет для пажылога насельніцтва Першамайскага раёна адкрылі ў мясцовым тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання. Ён працуе па серадах. За дзень тут прышчапляецца каля двух дзясяткаў наведвальнікаў. Працэдуры папярэднічае абавязковая кансультацыя з урачом.
У Першамайскім раёне сталіцы прышчапіліся ад каранавіруса ўжо каля 8 тысяч пажылых грамадзян. Дарэчы, да пункта вакцынацыі іх можа даставіць сацыяльнае таксі. Даступная і прышчэпка дома.















