3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У Мінску стартаваў трэці форум навукоўцаў дзяржаў - удзельнікаў СНД
У Мінску стартаваў трэці форум навукоўцаў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Пляцоўка сабрала каля 150 вядучых розумаў з дзесяці краін, у тым ліку Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Расіі, Казахстана. Туркменістан падключыўся да абмеркаванняў анлайн. Двухдзённая праграма ўключае правядзенне пленарнага пасяджэння і некалькіх тэматычных круглых сталоў. Навукоўцы будуць узнімаць пытанні развіцця фундаментальнай навукі, інавацыйных навуковых даследаванняў і далейшага супрацоўніцтва з улікам развіцця лічбавых тэхналогій.
Форум - эфектыўная пляцоўка для дыялогу, якая, на думку арганізатараў, дазволіць сфарміраваць інтэрнацыянальныя навуковыя групы. Яны зоймуцца высокатэхналагічнымі даследаваннямі ў інтарэсах эканомік краін СНД.















