У Мінску студатрады адкрываюць трэці працоўны семестр, моладзі прапаноўваецца каля 15 тыс. вакансій

Вялікай папулярнасцю ў моладзі сёлета карыстаецца сэрвісны напрамак. Гэта работа ў рэстаранах, гасцініцах, дзіцячых лагерах, у тым ліку ў якасці абслуговага персаналу. Другім па значнасці для нашай моладзі з'яўляецца педагагічны профіль - работа важатымі. Далей ідуць будаўнічыя атрады. У нас у горадзе вялікая колькасць знакавых аб'ектаў, якія ўзводзяцца з удзелам нашых студэнцкіх атрадаў горада Мінска.
Канстанцін Андрусевіч, другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ