3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
У Мінскім заапарку ўпершыню з'явіліся пясцы
У Мінскім заапарку зноў папаўненне. Упершыню тут з'явілася пара паўночных пясцоў. Аднагадовыя жывёлы прыехалі са Жлобінскага заапарка, прыстасаваліся да новых апартаментаў і атрымалі мянушкі - Лэдзі і Брадзяга. Нягледзячы на прыемны выгляд, гэта драпежнікі, сярод любімых ласункаў якіх мяса, каша, тварог. Пакуль што пясцы жывуць у часовым вальеры. Там для іх абсталяваны цёплыя хаткі.
Да сустрэчы з прадстаўнікамі сям'і псовых у заапарку рыхтаваліся загадзя. Пясцы адчуваюць сябе ў сталіцы камфортна.















