3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
У Мінскай вобласці пачалі адключаць ацяпленне
Батарэі ставяць на паўзу да наступнага сезона. У Мінскай вобласці сёння пачалі адключаць ацяпленне практычна на два тыдні раней, чым летась. Звязана гэта з тым, што сярэдняя тэмпература на працягу трох сутак запар перавысіла +8 градусаў.
З улікам умоў надвор'я кожны раён самастойна прымае рашэнне па адключэнні сістэм ацяплення спажыўцоў рознай катэгорыі. У першую чаргу падачу цеплаэнергіі спыняюць у адміністрацыйных будынках і прамысловых арганізацыях. Затым жыллёвы фонд і інтэрнаты, сярэднія навучальныя ўстановы. Фінальны этап - гэта гасцініцы і бібліятэкі, музеі, а яшчэ медустановы, дзіцячыя садкі і школы.















