3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
У Мінскай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш як 182 тыс. чалавек
У Беларусі працягваецца барацьба з каранавірусам. У Міністэрстве аховы здароўя нагадваюць, што COVID-19 адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, і просяць своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу. Паліклінікі гатовыя да 4-й хвалі! Як і раней, там падзеленыя струмені: зроблены асобны ўваход для людзей з тэмпературай. Усю падрабязную інфармацыю аб прыёме ўрачоў можна даведацца па нумарах гарачых ліній. У большасці паліклінік працуюць кол-цэнтры. Ёсць магчымасць выкліку спецыяліста на дом. У краіне прыпынена правядзенне прафілактычных аглядаў. А аптэкі Белфармацыі падаюць паслугі рэзервавання або інтэрнэт-заказу лекавых сродкаў праз інтэрнэт.
У той жа час клінікі перапрафілююцца пад COVID. У гэтую хвалю, як адзначаюць медыкі, пацыенты нашмат больш складаныя. 99% не прышчэпленыя. У Мінскай вобласці разгорнутыя звыш паўтары тысяч коек. Толькі ў Жодзінскай бальніцы на барацьбу з каранавірусам аддалі 2 тэрапеўтычныя карпусы - у кожным па 40 коек і 9 для рэанімацыі. Рэспіратараў, пальчатак і медыкаментаў дастаткова. Ля койкі кожнага пацыента свой кіслародны пункт. За ўвесь час пандэміі медыкі паспелі пралячыць больш як 3 тысячы чалавек.
У Мінскай вобласці першы кампанент атрымалі 229 тысяч беларусаў. А поўны курс імунізацыі прайшлі больш за 182 700 чалавек.
Мы спыталі на вуліцах Мінска, як гараджане ставяцца да вакцынацыі.















