У Мінскай вобласці зафіксавана больш за 1140 ўзгаранняў
Бяспека ў кожны дом. Прафілактычныя рэйды актыўна праводзяць ратавальнікі Мінскай вобласці ў прыватным сектары: правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў і стан печаў, нагадваюць правілы эксплуатацыі электрапрыбораў. "Вогненную рэвізію" праводзяць і ў шматкватэрным жыллёвым фондзе. У першую чаргу наведваюць шматдзетныя сем'і, дзе можна тлумачыць правілы інтэрактывам з уручэннем тэматычных буклетаў і нават міні-вогнетушыцеляў.
Падчас комплекснай праверкі да ратавальнікаў далучаюцца курсанты і юныя пажарныя. Дапамагаюць таксама супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў. Галоўнае не выявіць парушэнні, а своечасова іх выправіць.
Асабліва ўважлівымі бацькоў просяць быць у перыяд будучых восеньскіх канікул: важна не пакідаць дзяцей без нагляду і арганізаваць бяспечны адпачынак.
З пачатку года ў Мінскай вобласці зафіксавана больш за 1140 ўзгаранняў і 122 смяротныя выпадкі.







