3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
У Маскве падвялі вынікі "Баявога братэрства - 2023" - зацверджаны план наступных сумесных вучэнняў АДКБ
Новыя тактыкі разведкі, прымяненне беспілотнікаў, процідзеянне біялагічнай і хімічнай пагрозе. У Маскве падвялі вынікі сумесных вучэнняў АДКБ "Баявое братэрства - 2023". Яны ўключалі 5 спецыяльных этапаў, 4 з якіх ("Узаемадзеянне", "Пошук", "Эшалон" і "Бар'ер") прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Асноўныя адпрацаваныя навыкі - разведка ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычнай сітуацыі ва Усходнееўрапейскім рэгіёне, навядзенне і карэкціроўка агню авіяцыі і дэсантаванне з малых вышынь. Па ініцыятыве беларускага боку ў вучэннях упершыню адпрацавалі навыкі хімічнай і біялагічнай абароны, медыцынскай дапамогі пацярпелым і ачысткі заражаных тэрыторый. Адным з асноўных элементаў вучэнняў стала кіраванне беспілотнікамі рознага тыпу. Гэта дазволіла выявіць больш за 70 % цэляў умоўнага праціўніка.
У "Баявым братэрстве - 2023" прынялі ўдзел больш за 2,5 тыс. вайскоўцаў і 500 адзінак баявой і спецтэхнікі. Ужо зацверджаны план наступных сумесных вучэнняў АДКБ. У 2024 годзе ўпор будзе зроблены на Цэнтральнаазіяцкі рэгіён.















