У Нацыянальнай бібліятэцы віншавалі маці, якія жывуць у Першамайскім раёне
У жанчын, якія жывуць і працуюць ва ўсходняй частцы сталіцы, у душы заўсёды вясна. Бо гэта Першамайскі раён. Маці адсюль віншавалі сёння ў асаблівым антуражы Нацыянальнай бібліятэкі.
Раёну ёсць кім ганарыцца - тут больш за 1600 шматдзетных сем'яў, а сярод жанчын і кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый Мінска. Як адзначылі на ўрачыстым віншаванні ў гонар Дня маці, жанчына - гэта, без перабольшання, аснова грамадства, крыніца духоўнасці нашага народа. Усім лепшым, чаго дасягнулі горад і краіна, мы абавязаны нашым маці. Добрыя словы ў адрас мінчанак сёння гучалі і ад духавенства. А адным з музычных падарункаў стала выступленне "Песняроў".
Адзначым таксама, што сёння толькі ў Першамайскім раёне сталіцы пражывае 38 жанчын, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці.







