У НАК Беларусі прайшла міжнародная канферэнцыя па спартыўным маркетынгу
Папулярызацыя спартыўнага брэнду, праца аддзелаў маркетынгу ў новых эканамічных умовах і абмен вопытам для прыцягнення балельшчыкаў на трыбуны. Міжнародная канферэнцыя па спартыўным маркетынгу праходзіць 29 красавіка ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Статус інтэрнацыянальнага мерапрыемству надалі госці з Расіі і памочнік прынца Бахрэйна Махамед Шахід, які выйшаў на анлайн-сувязь. Сучасныя рэаліі патрабуюць перагляду выкарыстання маркетынгавых і брэндынгавых інструментаў для працы як спартыўных клубаў па розных відах спорту, так і шэрагу федэрацый.
Канферэнцыя стала жывой дыялогавай пляцоўкай, на якой яе ўдзельнікі на канкрэтных прыкладах абмеркавалі прынцыпы арганізацыі кліенцкага сэрвісу пры рабоце з гледачамі, а таксама асаблівасці афармлення і функцыянавання фан-зон спартыўных мерапрыемстваў. Канферэнцыя абяцае стаць штогадовай.







